Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Учора па ўсяму свету прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Велізарны дзякуй усім, хто далучыўся! Ваша падтрымка значыць вельмі шмат – гэта наш агульны крок да справядлівасці.
Дзякуй, што памятаеце і дапамагаеце тым, хто несправядліва апынуўся за кратамі. Кожнае наша дзеянне даюць ім сілы і надзею. Вельмі важна ведаць, што ты не адзін і што за табой вялікая колькасць людзей, якія падтрымліваюць. Я ўпэўнена: нашы палітвязні ведаюць, што мы побач.
Ваша актыўнасць і эмпатыя робяць гэты свет лепш. Дзякуючы вам сем’і палітвязняў адчуваюць падтрымку і вераць, што ўсе абавязкова зменіцца да лепшага. Дзякуй вам за гэта! #ціханоўская #беларусь #свабодупалітвязням #беларусызамежжа #салідарнасць | Posted on 22/May/2024 13:35:07


