Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова сустрэлася з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы.
Падчас сустрэчы з калегамі прафесарка абмеркавала магчымасць перакладу новых літоўскіх падручнікаў на беларускую мову для пачатковай школы ў гімназіі ім. Францыска Скарыны ў Вільні. Таксама бакі дамовіліся пра супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы новага выдання школьнага падручніка па беларускай мове.
Асобна ішла размова пра арганізацыю супольнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням рэфармавання сістэмы школьнай адукацыі і падрыхтоўкі новага закона пра школьную адукацыю для нацыянальных меншасцяў,
«Важна знаходзіць рашэнні, якія дапамогуць дасягнуць балансу паміж двума рознаскіраванымі заданнямі: інтэграцыяй беларускіх дзяцей у літоўскае грамадства з аднаго боку, і далучэннем іх да беларускай нацыянальнай культуры з іншага. Акрамя таго, міністэрства станоўча ставіцца да ідэі правядзення канферэнцыі і выказала гатоўнасць дапамагчы ў яе арганізацыі. Інфармацыю ад Міністэрства мы будзем абмяркоўваць з беларускай ініцыятыўнай бацькоўскай групай» – пракаментавала вынікі сустрэчы Таццяна Шчытцова. #ціханоўская #беларусь #літва | Posted on 27/May/2024 11:00:00



