Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Пaдчас працоўнай паездкі ў Швецыю я сустрэлася з міністрам замежных справаў Тобіясам Більстромам @tobiasbillstrom.

Я падзякавала міністру за спрашчэнне працэдураў легалізацыі для беларусаў і беларусак: цяпер можна атрымаць дакументы с пратэрмінаваным пашпартам.

Таксама важна адзначыць тое, што Швецыя змяніла ацэнку Беларусі — яна больш не лічыцца бяспечнай краінай. Раней гэта служыла прычынай для адмоваў беларусам і беларускам у легалізацыі.

Таксама мы абмеркавалі супольныя мерапрыемствы падчас генасамблеі ААН, і міністэрскай сустрэчы Паўночна-Балтыйскай васьмёркі. 

Швецыя зрабіла ўнёсак 470 000 долараў у Міжнародны гуманітарны фонд ў падтрымку палітвязняў, створаны ў Нарвегіі. Я заклікала міністра прапанаваць і іншым краінам далучыцца да фонду.

Таксама мы ўзнялі пытанне падтрымкі беларуская грамадзянскай супольнасці: павелічэнне стыпендыяў, падтрымка для медыя і культурніцкіх ініцыятываў, праграмы для моладзі і арганізацыя курсаў па дзяржаўным кіраванні і дыпламатыі для прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

Я вельмі ўдзячная Швецыі за падтрымку. Захапляюся тым, як шмат яны робяць для Беларусі. 

#ціханоўская #беларусь #швеция | Posted on 23/May/2024 14:56:15

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya