Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння я выступіла на адкрыцці Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. Гэта вельмі важная падзея, якая паказвае, што Беларусь застаецца на парадку дня міжнароднай супольнасці. У сваёй прамове я падкрэсліла важнасць шматбаковай падтрымкі беларусаў і беларусак. Лічу, што інвестыцыі ў вольную Беларусь — гэта інвестыцыі ў мір і дэмакратыю.
Таксама я заклікала прыкладваць усе магчымыя высілкі, каб вызваліць палітвязняў і дапамагаць усім тым беларусам, якія працягваюць працаваць на карысць зменаў. Безумоўна, трэба падтрымліваць журналістаў, якія вядуць няроўнае змаганне з прапагандай і праваабаронцаў, якія збіраюць доказы злачынстваў рэжыму. Трэба дапамагаць культурніцкім ініцыятывам і беларускім арганізацыям, якія спрабуюць працаваць у эміграцыі. Трэба дапамагаць з легалізацыяй усім беларусам, хто быў вымушаны з’язджаць з краіны.
Ведаеце, як паказвае гісторыя, усе дыктатары падаюць звычайна тады, калі гэтага ніхто не чакае. Мы не можам прадказаць, як і калі адбудуцца змены, але мы можам падрыхтавацца да іх і наблізіць іх. #ціханоўская #беларусь #швеция | Posted on 21/May/2024 22:17:58



