Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Калі я чую, што нас называюць апазіцыяй, я адразу кажу, што гэта не так.

Напрыклад, у сваім апошнім інтэрв’ю Dagens Nyheter @dagens_nyheter я падкрэсліла, што няправільна называць нас апазіцыяй. Мы – большасць, якая змагаецца супраць дыктатуры, якая з’яўляецца меншасцю. Нас усё яшчэ восем мільёнаў чалавек, і з іх, можа быць, 20 працэнтаў лаяльныя рэжыму. Людзі разумеюць, што нельга рабіць нічога адкрыта, праз рэпрэсіі і пагрозу турэмнага зняволення.

У нас тысячы палітзняволеных і мільёны закладнікаў рэжыму Лукашэнкі. Але я ведаю, што беларускі народ не здасца. У рэжыму таксама ёсць праблемы. Гады Лукашэнка спрабаваў прамыць мазгі насельніцтву, каб яно яго любіла, але ў яго не атрымалася.

Я заўсёды заклікаю не адштурхоўваць беларусаў да Расіі. Рэжым павінен быць быць ізаляваны і пакараны, але не людзі. Таму я прашу даць больш магчымасцяў людзям прыязджаць у Еўропу: выдаваць больш візаў, адкрыць межы і даваць больш стыпендыяў для беларускіх студэнтаў.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 06/Jun/2024 13:44:18

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya