Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – 3 чэрвеня ўлады Літвы ўвялі новыя абмежаванні супраць імпарту прадукцыі з Беларусі і Расіі. У спісе забароненай прадукцыі апынулася больш за 2800 пазіцыяў, сярод іх – жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты з яго, яйкі, натуральны мёд, расліны, гародніна, садавіна, кава, зерневыя, крупы, масла, напоі, тытунёвыя вырабы і іншыя прадукты.

Дарадца па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч пракаментаваў сітуацыю: 

«У 2023 годзе імпарт Літвы з Беларусі і Расіі дасягнуў гістарычнага мінімуму. Вільня імпартавала з Беларусі тавараў на суму $302 млн, што адпавядала 0,6% імпарту краіны. Падсанкцыйныя тавары – гэта трэцяя частка ад указанага імпарту. У сувязі з тым, што гэты імпарт мізэрны ў маштабах усёй Літвы, то наўрад ці такія крокі дадуць нейкую палёгку для літоўскіх кампаніяў. 

Менавіта таму абмежаванні маюць палітычны, а не эканамічны характар. Гэта працяг паслядоўнай палітыкі ціску супраць рэжыму Лукашэнкі і Пуціна. 

На жаль, у дадзеным выпадку абмежаванні ўжо закранулі не толькі імпарт у прамысловых маштабах, але і звычайных грамадзянаў, якія вязуць з сабой прадукты харчавання для асабістых мэтаў, а часам і іншыя тавары, такія як лекі, якіх не было ў санкцыйным спісе. Такія дзеянні больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі. Абмежаванні ў адносінах да фізічных асобаў – гэта памылка, і мы будзем звяртацца да літоўскага боку з прапановай перагледзець працу мытнай службы».

#ціханоўская #беларусь #литва | Posted on 04/Jun/2024 11:00:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya