Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Падчас міжнароднага мерапрыемства LOGIN 2024 @login_conference у Вільні я ўзяла ўдзел у дыскусіі, прысвечанай беларускаму шляху да дэмакратыі. Падчас яе я распавяла ўдзельнікам пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і палітзняволеных, якія знаходзяцца ў жахлівых ўмовах беларускіх турмаў, у тым ліку — рэжым інкамунікада. 

Я адзначыла, што нельга дазваляць дыктатарам расколваць і сварыць нашыя народы. Таму нам трэба шукаць шляхі для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

Таксама абмяркоўваліся ціск на рэжым, эфектыўнасць гэтых захадаў і прыярытэт у ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі без наступстваў для беларусаў і беларусак.

Я падкрэсліла, што важна падзяляць Беларусь і Расію. Важна падзяляць беларусаў і рэжым. Важна, каб людзі адчувалі, што ў іх есць еўрапейская будучыня. Чым больш сувязяў паміж Беларуссю і Еўропай – тым менш расійскага ўплыву на нашу краіну. 

#ціханоўская #беларусь #литва | Posted on 03/Jun/2024 19:10:57

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya