Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Перад пачаткам канферэнцыі «Luxembourg Solutions» я сустрэлася з міністрам замежных справаў і віцэ-прэм’ерам Ксаўе Бетэлем. Са мной таксама ўзялі ўдзел у сустрэчы прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета @cabinetbelarus Валер Кавалеўскі @valerykavaleuski і кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў у Бруселі амбасадар Уладзімір Астапенка.
Падчас сустрэчы мы абмеркавалі:
📌 выкананне рэкамендацыяў ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдураў легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС;
📌 падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў праз гуманітарны фонд, а таксама незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і беларускай культуры;
📌 падрыхтоўку да саміту міру па Украіне, Саміту НАТА і генасамблеі ААН.
Трэба адзначыць, што Люксембург далучыўся да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, а таксама падтрымаў ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і незалежныя медыя і кантактную групу ў Радзе Еўропы. У люксембургскім Парламенце створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі.
Шчыра дзякую Люксембургу за салідарнасць і падтрымку🤍❤️🤍
#ціханоўская #беларусь #люксембург | Posted on 07/Jun/2024 14:21:47



