Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Я выступіла з прамовай на адкрыцці канферэнцыі «Luxembourg Solutions», падчас якой звярнула ўвагу на праблемы мабільнасці беларусаў і беларусак унутры краіны. Я падкрэсліла: менавіта рэжым зацікаўлены ў тым, каб адрэзаць людзей ад свету.
Я расказала, што Беларусь ператварылася ў адну вялікую турму, дзе ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Атрымаць візу складана, а шмат для каго – немагчыма. Віза ў нашым выпадку – гэта не раскоша, а гарантыя бяспекі. Калі КДБ грукаецца ў дзверы, віза – адзіны шанец унікнуць турмы.
Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму. Яны – першыя іх ахвяры. Трэба максімальна заахвочваць мабільнасць беларусаў. Нельга дапусціць стварэння новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Менавіта рэжым зацікаўлены ў ізаляцыі людзей.
Легалізацыя беларусаў за мяжой не павінна быць выпрабаваннем, як гэта адбываецца цяпер. Усю бюракратыю трэба адкінуць, калі ад гэтага залежыць жыццё чалавека.
Таму я заклікала падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць.
#ціханоўская #беларусь #люксембург | Posted on 07/Jun/2024 00:49:06



