Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарагiя! Сёння стала вядома, што ў выніку нападу з беларускага боку загінуў польскі жаўнер. Гэта адбылося падчас інцыдэнту, калі мігранты спрабавалі прарвацца ў ЕС з тэрыторыі нашай краіны. Праз штучна створаны Лукашэнкам міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай ужо не першы раз гінуць людзі. Ён выкарыстоўвае нерэгулярных мігрантаў як зброю ў сваіх палітычных гульнях. Ён не ўпершыню парушае прынцыпы міжнароднага права, гарантуючыя недатыкальнасць тэрыторыі польскай дзяржавы. За гэта, як і за смерці на мяжы, ён павінен панесці адказнасць.

Я выказваю шчырыя спачуванні сям’і і блізкім вайскоўца. І хачу падкрэсліць: прычына гэтай трагедыі – рэжым Лукашэнкі, які ўжо доўгі час правакуе сутыкненні з удзелам мігрантаў для ціску на Польшчу. Замест сяброўства і ўзаемаразумення на мяжы нашых краінаў трывае напружанасць. І ўсе часцей яна перарастае ў жорсткасць ды гвалт – і знішчае добрасуседства, якое спрадвеку будавалі людзі Беларусі ды Польшчы.

#ціханоўская #беларусь #польша | Posted on 06/Jun/2024 21:26:00

Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya