Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарагія мае беларусы! Дзякуй, што далучыліся да акцый салідарнасці ў розных кутках свету: ад Літвы і Польшчы да ЗША і Канады.
Калі гляджу на фотаздымкі і відэа і бачу, як вы выказваеце словы падтрымкі палітвязням, узгадваеце вершы нашых паэтаў, разам з дзецьмі спяваеце беларускія песні, танчыце ў карагодах і падтрымліваеце адно аднаго – у мяне наварочваюцца слёзы.
Гэта так каштоўна, што мы ўсе разам сталі голасам нашых палітвязняў і беларусаў унутры краіны, у якіх няма магчымасці быць гучнымі. Упэўненая, яны адчулі нашую еднасць і падтрымку нават на адлегласці.
Пасля такіх момантаў я дакладна ведаю, што настане дзень, калі мы ўсе разам адсвяткуем свята нашай свабоды на вуліцах Беларусі.
Абдымаю вас, родныя 🤍❤️🤍 #беларусь #ціханоўская #standwithbelarus | Posted on 10/Aug/2024 15:08:55



