Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Арт-тэрапія для былых палітзняволеных і іх сем’яў: як пражскі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі дапамагае рэпрэсаваным беларусам і беларускам? 

Беларускія палітзняволеныя штодзень праходзяць праз псіхалагічныя і эмацыйныя выпрабаванні. Каб пасля зняволення пакрысе адаптавацца да звычайнага жыцця, ім патрэбная адмысловая дапамога. Няпроста даводзіцца і сем’ям, якія жывуць у нязменным стрэсе чакання сваіх блізкіх. Усім ім неабходная падтрымка, у тым ліку – тэрапеўтычная. 

Дапамогу такога кшталту ўжо другі год запар арганізуе Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў межах праекта «Support for Belarusian political prisoners and their families through art therapy». Сутнасць ініцыятывы – аднаўленне псіхалагічнага стану былых палітзняволеных і іх родных праз арт-тэрапію. 

Крысціна Шыянок, дырэктарка пражскага Офіса дэмакратычных сілаў: «Год таму ў Празе праходзіў арт-тэрапеўтычны летнік для 10 дзяцей беларускіх палітзняволеных. Сёлета мы і нашыя партнёрскія арганізацыі зладзілі такі ж у Славакіі – пры візавай падтрымцы славацкай амбасады ў Мінску. Паралельна ў Празе ўпершыню стартавала арт-тэрапія для дарослых – былых палітзняволеных і сямейнікаў, што чакаюць блізкіх з-за кратаў. Мы хочам паспрыяць таму, каб праз арт-тэрапію людзі знайшлі дарогу да сябе і зноў адчулі ўнутраную апору».

У гэтым годзе летнік, які арганізавалі беларускія ініцыятывы Польшчы і наш пражскі Офіс разам з незалежным культурным цэнтрам «Маленькі Берлін» у Трнаве, наведалі 15 чалавек: 10 дзетак і 5 дарослых. З імі працавалі 2 арт-тэрапеўткі. Сем’і, якія ўдзельнічалі ў летніку, займаліся маляваннем, лепкай, рабілі карціны з пяску і працавалі ў камандах.

Былыя палітвязняволеныя могуць прайсці курс арт-тэрапіі ў Празе цягам гэтага жніўня. Каб дазнацца падрабязней – звяжыцеся з @OfficeBLRinCZE ці напішыце на мэйл: [email protected].

#ціханоўская #беларусь #чехия | Posted on 08/Aug/2024 20:33:31

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya