Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарагія, я ўжо знаходжуся ў Нью-Ёрку, дзе толькі што прайшлі дэбаты па палітвязнях на палях Генасамблеі ААН. 

Сусвету важна данесці, што сітуацыя з беларускімі палітзняволенымі – гэта ўжо не проста крызіс. Гэта нацыянальная катастрофа. І ў гэтую сітуацыю ААН павінен і можа ўмяшацца. 

Падчас свайго выступу я прапанавала наступныя практычныя крокі, якія могуць дапамагчы ў вырашэнні крызісу: 

👉🏻 Заклікаць Генеральнага сакратара і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека падняць пытанне палітвязняў перад Лукашэнкам. 

👉🏻 Запатрабаваць, каб офіс ААН у Беларусі ці гуманітарныя арганізацыі атрымалі доступ да палітвязняў.

👉🏻 Разгледзець дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі, падобныя абмену па справе Красікава ці абмену ваеннапалоннымі з Украінай.
 
👉🏻 Ініцыяваць «слуханні па формуле Аррыі» (больш нефармальныя слуханні, удзел у якіх могуць узяць і грамадзянская супольнасць, і эксперты)  ў Радзе Бяспекі ААН па Беларусі, якія будуць датычыцца як пытанняў бяспекі, так і гуманітарных аспектаў. 

👉🏻 Уздымаць пытанне палітвязняў у дэбатах ААН і рэзалюцыях, патрабуючы іх вызвалення і рэабілітацыі. 

👉🏻 АБСЕ і БДІПЧ павінны абмеркаваць пытанне палітвязняў на канферэнцыі па чалавечым вымярэнні ў наступным месяцы ў Варшаве.

👉🏻 Падтрымаць міжнародную платформу па прыцягненні вінаватых да адказнасці і Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных.

👉🏻 Зрабіць кожнае ўзаемадзеянне з рэжымам залежным ад рэальных зменаў, уключаючы вызваленне палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсіяў.

👉🏻 Ангажаваць краіны-партнёры рэжыму, якія маюць рычагі ўплыву і могуць паспрыяць вызваленню палітвязняў.

#палітвязні #ціханоўская #беларусь #сша #оон | Posted on 23/Sep/2024 19:59:36

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya