Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – У чэрвені служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» адкрыла ў Вільні шэлтар. Гэта месца, дзе былыя палітвязні і іх сем’і, беларускія актывісты могуць жыць пасля пераезду ў Літву.

Сёння я наведала шэлтар і пазнаёмілася з яго жыхарамі. У нас адбылася вельмі шчырая размова, падчас якой яны падзяліліся асабістымі гісторыямі свайго пераследу ў Беларусі і рэлакацыі. Акрамя таго, мы абмеркавалі існууючыя праблемы і падзяліліся вопытам іх вырашэння.

Я вельмі ўдзячная ўсім за цёплую сяброўскую атмасферу. За тое, што падзяліліся сваімі гісторыямі і распавялі пра праблемы. Такія сустрэчы пакідаюць у сэрцы адчуванне шчырай падзякі за тое, як моцна беларусы ўкладаюцца ў дапамогу адно аднаму. Гэты клопат – нашая салідарнасць, дзякуючы якой можна быць упэўненымі: заўсёды ёсць да каго звярнуцца ў цяжкую хвіліну. Што пасля столькіх выпрабаванняў, эміграцыі, складанасцяў – ёсць месца, дзе цябе абдымуць і падтрымаюць.

Дзякую службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» @bysolfund, @strana.fund, @byhelpby, @im_dissidentby, якія разам з актывістамі забяспечвае функцыянаванне і працу шэлтараў для беларускіх уцекачоў у трох краінах і чатырох гарадах свету: Вільня (Літва), Батумі (Грузія), Уроцлаў і Варшава (Польшча) 🤍❤️🤍

Падчас сустрэчы мы абмеркавалі, што былыя палітвязні баяцца звяртацца па дапамогу ў гуманітарныя арганізацыі. Таму, дарагія, з гэтым можна спраўляцца, выкарыстоўваючы гарызантальныя сувязі. Дзяліцеся той інфармацыяй, якая будзе карыснай і можа дапамагчы, са сваімі знаёмымі. Нашая ўзаемадапамога і салідарнасць абавязкова пераможа ўсе цяжкасці.

#ціханоўская #беларусь #салідарнасць #литва | Posted on 20/Sep/2024 22:09:06

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya