Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння ў Вільні праходзіць міжнародная канферэнцыя «Розум за кратамі: філасофія ў турме», арганізаваная у знак салідарнасці з беларускім палітвязнем і філосафам Уладзімірам Мацкевічам. На адкрыцці канферэнцыі я выступіла з прамовай, падчас якой падкрэсліла наступнае:
👉🏻 Менавіта на беларускую інтэлектуальную супольнасць рэжым цісне вельмі моцна кожны дзень. Таму што разумее, што веды і свабода думкі адыгрывае вялікую ролю ў дэмакратычным грамадстве.
👉🏻 Рэжыму не трэба ведаць, што насамрэч думаюць людзі. Яму патрэбныя не эксперты, а слугі.
👉🏻 Але мы ўсе марым пра Беларусь, дзе думаць і казаць праўду не будзе злачынствам. Дзе інтэлектуалы не будуць маргіналізаваныя і кінутыя за краты.
👉🏻 Упэўнена, гэтая мара спраўдзіцца. Такія творчыя і таленавітыя людзі, як беларусы, не змогуць доўга мірыцца з тыраніяй. #беларусь #ціханоўская | Posted on 20/Sep/2024 13:44:06



