Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Мае дарагія! Вы ведаеце, што людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога. Тут і цяпер, а не ў будучыні. Патрэбная яна і тым, хто выйшаў з засценкаў нядаўна, і сем’ям тых, хто застаецца ў няволі.

Радая распавесці, што сёння ў Вільні адбылася прэзентацыя Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням. Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі. Удзел узялі прадстаўнікі арганізацыяў гуманітарнай падтрымкі ў Беларусі: Вольга Зазулінская @olga_zazik (фонд «Краіна для жыцця» @strana.fund), Андрэй Стрыжак @andrejstryzhak (фонд BYSOL @bysolfund), Аляксей Лявончык @eolonir (фонд ByHelp @byhelpby).

Я спадзяюся, што ў першую чаргу дапамога будзе аказвацца тым, хто ўнутры краіны.

Падчас прэзентацыі я распавяла падрабязнасці працы фонду:

👉🏻 Гуманітарны фонд будзе такім «кошыкам», куды ўсе, каму неабыякавая Беларусь, змогуць ахвяраваць. Гэта можа быць і ўрад, і міжнародная арганізацыя, і мецэнат. Гэты фонд ствараецца ні ў якім разе не замест цяперашніх праграмаў дапамогі, а ў дадатак да іх.

👉🏻 У працы фонду вельмі важныя празрыстасць і ашчаднасць. Рэпутацыя арганізацыі мае вялікае значэнне. Ніхто не павінен ставіць пад сумнеў, што дапамога пайшла па прызначэнні і сапраўды тым, каму яна патрэбная».

👉🏻 Кіраванне арганізацыяй будзе калектыўным. Праваабаронцы і гуманітарныя ініцыятывы будуць разам прымаць рашэнні аб накіроўванні сродкаў. Наглядаць за працай будзе Назіральная рада: эксперты, прадстаўнікі медыясупольнасці і замежныя дыпламаты. Аб’яднаны Пераходны Кабінет @cabinet.belarus ці Офіс умешвацца ў працу фонду не могуць і не будуць.

Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працы па вызваленні палітвязняў. Гэта напрамкі, якія мы вядзём адначасова. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў – наша задача і прыярытэт.

#ціханоўская #беларусь #свабодупалітвязням #standwithbelarus | Posted on 19/Sep/2024 17:52:39

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya