Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Як звязацца з Офісам?

Дарагія, калі вы хочаце звярнуцца па дапамогу, атрымаць адказ на пытанне ці зрабіць прапанову, расказваю, як можна звязацца з намі.

1️⃣ Чат-бот у Telegram. З дапамогай @AskOffice_Bot можна хутка атрымаць інфармацыю або пакінуць запыт, які будзе перададзены адпаведным спецыялістам (-кам).

2️⃣ Электронная пошта. Па агульных пытаннях пішыце на [email protected]. Калі ласка, не выкарыстоўвайце для гэтага сэрвісы на беларускіх і расійскіх даменах.

3️⃣ Форма зваротнай сувязі. Паведамленне можна таксама пакінуць праз афіцыйны сайт (праз VPN з Беларусі).

4️⃣ Signal. Для бяспечнай сувязі можна выкарыстоўваць зашыфраваны месэнджар: askoffice_chat.15.

5️⃣ Асабістыя размовы. Кожны і кожная можа запісацца на зум-сустрэчу са мной і прадстаўнікамі (-цамі) Офіса і Кабінета, каб асабіста задаць пытанне або падзяліцца прапановай. Анонсы гэтых размоваў з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Офіса.

🇺🇦 Па ўсіх пытаннях, якія датычацца Украіны, можна звяртацца да кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько: [email protected].

🇨🇿 Калі вы жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў гэтую краіну, па пытаннях звяртайцеся ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі: [email protected] ці (у крызісных сітуацыях) да кіраўніцы Крысціны Шыянок: @OfficeBLRinCZE.

Кантакты для зваротаў медыя і дыпламатычных прапановаў шукайце на сайце.

❗️Усе кантакты надзейна абароненыя, і вашыя звароты і дадзеныя (калі вы імі дзеліцеся) не трапяць нікуды, акрамя самога Офіса. 

#ціханоўская #беларусь | Posted on 29/Aug/2024 11:35:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya