Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен @ursulavonderleyen накіравала мне ліст, у якім пацвердзіла дасведчанасць у справе беларускага рэжысёра, актывіста і журналіста Андрэя Гнёта @anrewgnyot.

«Еўрапейская камісія знаходзіцца ў непасрэдным кантакце з сербскім бокам. У прыватнасці, дэлегацыя Еўрасаюза ў Бялградзе прысутнічала на судовым слуханні – і адразу звязалася з уладамі пасля вынясення рашэння Высокага суда. Мы давялі кіраўніцтву краіны пазіцыю ў дачыненні да справы спадара Гнёта і акрэслілі нашыя чаканні. Справа Андрэя Гнёта павінна разглядацца ў адпаведнасці з міжнароднымі законамі ў галіне правоў чалавека і стандартамі Еўрасаюза», – адзначыла Урсула фон дэр Ляен.

Акрамя таго, прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі асобна падкрэсліла, што краіны Еўрасаюзу неаднаразова даводзілі да сербскіх уладаў наступнае:

👉🏻 ордар на арышт спадара Гнёта быў палітычна матываваным;

👉🏻 у выпадку экстрадыцыі на радзіму беларус сутыкнецца з рэпрэсіямі.

Адзначу, што Офіс кожны дзень вядзе працу на палітычным узроўні па пытаннях экстрадыцыі беларусаў больш чым у 15 краінах.

Што тычыцца справы Андрэя Гнёта, то каманда Офіса знаходзіцца ў пастаяннай камунікацыі з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, Міністэрствамі замежных справаў шэрагу еўрапейскіх краінаў, прадстаўнікамі структураў Еўрасаюзу, ЗША, ААН, а таксама Сербіі. Амаль кожны дзень прадстаўнікі Офіса кантактуюць і з самім Андрэем. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, дэмакратычным сілам і міжнароднай супольнасці ў ліпені ўдалося выключыць Андрэя Гнёта з базы дадзеных Інтэрпола.

Дзякую Урсуле і ўсім міжнародным партнёрам за салідарнасць у гэтай справе 🤍❤️🤍

#ціханоўская #беларусь #freeandreygnyot #сербия | Posted on 29/Aug/2024 23:15:44

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya