Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Галоўная каштоўнасць Беларусі – людзі. Кемлівыя, разумныя і заўсёды прагныя да самаўдасканалення. Міжнародныя стыпендыі і стажыроўкі адкрываюць доступ да новых ведаў, пераймання досведу, а таксама дапамагаюць наладзіць сувязі з сусветнымі экспертамі і аднадумцамі. Гэтыя веды абавязкова спатрэбяцца нам пры будове свабоднай і дэмакратычнай краіны. 

А каб можна было назапашваць вопыт ужо цяпер, каманда Офіса сабрала актуальныя праграмы ад партнёрскіх арганізацый, куды вы можаце падаць сваю заяўку.

🎓 Стыпендыяльная праграма „Hilde Domin-Programm“ ад DAAD
📅 Заяўкі прымаюцца да 01/09.

🎓 Executive Master in EU Studies – праграма ад CIFE
📅 Дэдлайн падачы заявак – да 05/09.

🎓 Стыпендыі EU4Belarus – SALT для выкладчыкаў і даследчыкаў(-ц)
📅 Дэдлайн падачы заявак – да 27/09.

🎓 Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia
📅 Дэдлайн падачы заявак: да 14/10. Заяўкі падаюцца асабіста ці па пошце.

🎓 Летняя школа ў Балгарыі для даследчыкаў (-ц)
📅  Дэдлайн падачы заявак – да 30/10.

🎓 Стыпендыя Chevening – магчымасць для навучання ў Вялікабрытаніі
📅 Дэдлайн падачы заявак – да 05/11.

🎓 Стыпендыя на дактарантуру ў Швейцарыі
📅 Дэдлайн падачы заявак – да 06/12.

🎓 Пяцімесячная стажыроўка ад Еўракамісіі
📅  Дэдлайн падачы заявак – да 30 жніўня.

Падрабязную інфармацыю пра магчымасці шукайце на сайце па спасылцы ў шапцы профілю.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 27/Aug/2024 17:35:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya