Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Кожны мой візіт — гэта магчымасць прыцягнуць увагу да Беларусі на самым высокім узроўні.

У маім раскладзе заўсёды шмат сустрэчаў, галоўная мэта якіх — заахвоціць міжнародную супольнасць падтрымліваць і дапамагаць Беларусі.

Учора я сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпам Барэлем. Вельмі важная размова і шмат актуальных тэм, якія трэба было закрануць.

Галоўная тэма, канешна, — сітуацыя з беларускімі палітвязнямі. Гэта тое, што патрабуе асаблівай увагі.

Таксама мы абмеркавалі:
📎 падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя;
📎 абмежаванні супраць аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пры ўездзе ў краіны Еўрасаюзу;
📎 выдача візаў. Асобна прагучала прапанова краінам Еўрасаюзу зрабіць візы для беларускай моладзі да 25 год бясплатнымі;
📎 падрыхтоўка да сустрэчы кансультатыўнай групы Еўрасаюз–Беларусь;
📎 правядзенне беларускіх дзён у Бруселі ў снежні.

Я спадзяюся, што гэтая сустрэча прынясе канкрэтныя вынікі для ўсіх нас.

#беларусь #ціханоўская #сша #ес | Posted on 24/Sep/2024 14:54:45

Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya