Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Напачатку лютага нарадзіліся два выбітныя беларусы, якія пакінулі глыбокі след у нашай гісторыі, – Кастусь Каліноўскі (2 лютага) і Тадэвуш Касцюшка (4 лютага). 

Між іх эпохамі – стагоддзe, але яны аб’яднаныя адданасцю ідэалам беларушчыны, любоўю да Радзімы і клопатам пра будучыню народа.
Мяне заўсёды цікавіла, якімі яны былі ў жыцці. Не толькі як гістарычныя постаці, але і як людзі – з дзіцячымі мянушкамі, памылкамі, марамі. 

Таму сёння мая каманда падрыхтавала для вас гульню «Праўда ці хлусня» пра гэтых легендарных беларусаў. Цікавостка, каб праверыць веды і адкрыць для сябе новыя, часам нечаканыя, факты пра іх жыццё!

#беларусь #ціханоўская #беларусы #кастуськаліноўскі #тадэвушкасцюшка | Posted on 02/Feb/2025 14:50:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya