Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Рэжым Лукашэнкі заявіў, што ён «перамог» з вынікам 86%. Вынікі ні ў каго не выклікаюць здзіўлення – усе і так разумелі, што так званыя «выбары» былі фарсам, а адзіным пытаннем заставалася лічба, якую рэжым агучыць. За гэтай хлуснёй хаваюцца масавыя рэпрэсіі, катаванні, забойствы і поўнае ігнараванне волі беларускага народа.

Я шчыра дзякую нашым партнёрам за прынцыповую пазіцыю і адмову прызнаць гэтыя псеўдавыбары. Дзякую ЗША, Польшчы, Украіне, Нідэрландам, Літве, Германіі, Чэхіі, Эстоніі, Ісландыі, Латвіі, Нарвегіі, Францыі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і іншым. Усім міжнародным арганізацыям, інстытутам і палітычным дзеячам. Поўны спіс можна знайсці на маім афіцыйным сайце. 

Лукашэнка можа працягваць фальсіфікаваць рэчаіснасць, але яго рэжым ужо страціў легітымнасць. Мы ведаем, што дэмакратычная Беларусь – гэта не пытанне «калі», а пытанне «калі менавіта». З міжнароднай падтрымкай гэты дзень наступіць хутчэй, але прыспяшыць яго – нашая з вамі задача.

Давайце працягваць нашае змаганне за свабоду і справядлівасць – кожны на сваім месцы. Свет будзе на нашым баку, калі мы самі не спынімся. 

Жыве Беларусь! 

#бязвыбары2025 #беларусь #ціханоўская | Posted on 28/Jan/2025 16:31:14

Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya