Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Ціханоўская і Латушка абмеркавалі з міністаркай Швецыі падтрымку для незалежных медыя, шляхі вызвалення палітвязняў і прыцягненне рэжыму да адказнасці

Падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка правялі сустрэчу з міністаркай па справах ЕС Швецыі Джэсікай Розенкранц. Абмеркавалі:

1️⃣ падтрымку Швецыяй незалежных беларускіх медыя і журналістаў;

2️⃣ сітуацыю з палітвязнямі і шляхі да іх вызвалення;

3️⃣ інструменты прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Павел Латушка прадставіў тры магчымыя кірункі для гэтага:

– падтрымка звароту ўрада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд – прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа;

– расследаванне ваеннага злачынства – незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і іх наступнай індактрынацыі;

– стварэнне спецыяльнага трыбунала – і выкарыстанне механізму трыбунала для прыцягнення да адказнасці за злачынства агрэсіі.

Бакі дамовіліся аб правядзенні прававых кансультацый для абмеркавання ўсіх магчымых міжнародных інструментаў, якія садзейнічаюць прыцягненню Лукашэнкі і яго атачэння да адказнасці.

@CabinetBelarus | Posted on 05/Feb/2025 16:26:48

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya