Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Учора ў Гданьску прайшоў Форум Касцюшкі – пляцоўка для абмеркавання будучыні нашай краіны, падтрымкі грамадзянскай супольнасці і ўмацавання еўрапейскай інтэграцыі.

Асабліва сімвалічна, што форум адбыўся менавіта ў дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – выбітнага беларуса, барацьбіта за свабоду і незалежнасць, чые ідэі натхняюць нас на шляху да пераменаў.

Падчас форуму я сустрэлася з дыпламатамі дзевяці краінаў Паўночнай і Балтыйскай групы, уключаючы прадстаўнікоў Даніі, Ісландыі, Фінляндыі, Латвіі, Эстоніі, Нарвегіі, Літвы, Польшчы і Швецыі. Мы абмеркавалі рэпрэсіі і дапамогу тым, хто пад іх трапіў, падтрымку беларускіх СМІ і грамадзянскай супольнасці.

Дзякую ўсім удзельнікам за актыўную пазіцыю і адкрытасць да дыялогу. Асобная падзяка арганізатарам, якія правялі форум.

Разам мы працягваем змагацца за нашую свабоду і незалежнасць. Як Польшча некалі прайшла свой шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае. Гэты шлях можа быць доўгім, але гэта адзіны шлях, які трэба прайсці. Гэта адзіны спосаб забяспечыць нашае выжыванне і росквіт.

#беларусь #ціханоўская #гданьск | Posted on 05/Feb/2025 14:47:18

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya