Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння сустрэлася з лідаркамі беларускіх арганізацый з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын. Гаварылі пра падтрымку беларусаў за мяжой, фінансаванне ініцыятываў, магчымасці для моладзі і, вядома, пра ролю жанчын у пераменах.

Дзякую ўсім прысутным за гэтую цёплую размову, за ідэі, падтрымку і неверагодную энергію.

Я заўсёды кажу: жаночае лідарства – гэта не толькі пра палітыку, гэта пра сілу, адказнасць і клопат. Чым актыўней жанчыны дзейнічаюць, тым мацней становіцца наша супольнасць. Менавіта жанчыны сёння змагаюцца, падтрымліваюць, натхняюць і не даюць згаснуць надзеі.

Дзякуй кожнай – тым, хто дапамагае іншым, хто працягвае сваю справу, хто не здаецца. Вы – сэрца пераменаў. І я шчыра захапляюся вамі 🤍

#ціханоўская #беларусь | Posted on 03/Mar/2025 19:36:27

Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya