Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – «Зэкамерон». Вільня

Праўдзівая, цяжкая і балючая гісторыя – пра нашых палітвязняў. Пра тое, як яны жывуць, трымаюцца і не губляюць сябе нават у самых бязлітасных умовах.

Аснова спектакля – кніга, якую Максім Знак напісаў за кратамі. Ён здолеў расказаць пра тое, што адбываецца там, – з годнасцю, з болем і нават з гумарам.

Кожнае слова і кожная сцэна адгукаюцца болем і надзеяй. «Смех скрозь слёзы»: нават у самых змрочных месцах людзі знаходзяць сілы жартаваць і падтрымліваць адно аднаго. Без гэтага – немагчыма выжыць.

Мяне ахапілі эмоцыі, якія супярэчылі адна адной: боль і гонар, смутак і цеплыня. І адначасова – адчуванне дому, быццам знаходжуся ў Купалаўскім тэатры ў Мінску: свае акцёры, свае гледачы, родная мова. Але наш сапраўдны дом будзе там, дзе ўсе беларусы будуць вольнымі.

Праз тэатр, праз культуру мы працягваем расказваць пра Беларусь і праўду пра тое, што з намі адбываецца. І я вельмі ўдзячная @kupalaucy, @j_mors і ўсім, хто працягвае так таленавіта і шчыра гэта рабіць ❤️

Свабоду Максіму Знаку! Свабоду палітвязням! Свабоду Беларусі!

#максімзнак #зэкамерон #свабодупалітвязням #купалаўцы #беларускаякультура #тихановская | Posted on 27/Apr/2025 16:03:16

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya