Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння я выступіла з прамовай на пасяджэнні Сталага камітэта ПАРЕ. Я павіншавала Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы, а таксама заклікала падаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце Міністраў.

Я нагадала, што, каб перамагчы, нам трэба, з аднаго боку, ізаляваць дыктатараў, з другога – падтрымаць усіх, хто змагаецца за волю. Санкцыі – гэта не панацэя, а спосаб паслабіць дыктатарскія рэжымы. У іх не павінна быць шчылінаў і адступаў.

Я падзякавала ПАРЕ за прыняцце студзеньскай рэзалюцыі па Беларусі, якая заклікае падтрымліваць мабільнасць беларусаў, выдаваць візы, мацаваць сувязі паміж людзьмі. І падкрэсліла, што мы не павінны дапусціць з’яўлення новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай, бо гэта тое, чаго хочуць дыктатары.

Першы крок на шляху інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз — уступленне Беларусі ў Раду Еўропы. Таму я прапанавала падтрымаць наш заклік надаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце Міністраў, што пазбавіць нелегітымны рэжым у Мінску права прадстаўляць Беларусь. Гэта беспрэцэдэнтна. Але мы жывём у такія часы, якія патрабуюць нестандартных рашэнняў. 

#ціханоўская #беларусь #літва #пасе | Posted on 24/May/2024 19:01:39

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya