Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – 3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Яго мэта – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння. На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху.
Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства. Афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту [email protected]. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!
#ціханоўская #беларусь #новаябеларусь | Posted on 24/May/2024 16:40:00



