Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – На мінулым тыдні Франак Вячорка @franakviacorka узяў удзел на Львоўскім медыяфоруме @lvivmediaforum, дзе паразважаў пра актуальныя праблемы медыя.

Самыя яркія цытаты з выступу:

📌 «Калі мы зараз не ўкладаемся ў незалежныя медыя, то потым давядзецца ўкладаць нашмат болей у лячэнне больш сур’ёзных праблемаў. Калі грамадства пад такой атакай і рэпрэсіямі, медыя яго падтрымліваюць, забяспечваюць інфармацыяй, ратуюць ад татальнай ізаляцыі».

📌 «Падтрымка медыя не змяншаецца, а штогод прымаецца па-новаму. Кожны год ты пачынаеш змаганне за фінансаванне медыя ад самага пачатку. Таксама і для праваабаронцаў, і для палітвязняў, і на культурніцкія ініцыятывы. Трэба ўсім працаваць разам: грамадзянскай супольнасці, медыя і палітыкам, каб лабіяваць пытанне. У гэтым плане альтэрнатывы зараз няма. Платная падпіска, рэкламны бізнес, якія раней фінансавалі медыя, зараз недасяжныя праз экстрэмісцкія статусы».

📌 «У нас выдатныя медыя: адныя з найлепшых і найбольш крэатыўных рэдакцыяў ва ўсёй Еўропе. Гэта беларускія журналісты могуць даваць трэнінгі, а не наадварот. Рэпарцёры, якія працуюць у дэмакратычных умовах, часта не маюць такой матывацыі нешта вынаходзіць, крэатывіць, каб здабываць аўдыторыю і абыходзіць цэнзуру. А нашыя медыйшчыкі вымушаныя гэта рабіць».

📌 «Мала беларускамоўнага кантэнту. Мала блогераў, пастоў у сацсетках, ролікаў на YouTube. Як вынік – беларуская мова не трапляе ў алгарытмы. Каб трапіць у трэнды, то прасцей зрабіць рускамоўны ролік. Каб трапіць у GoogleNews, прасцей зрабіць рускамоўны тэкст. І віна не медыя, а тэхкампаніяў, якія ўскосна несвядома стымулююць пашырэнне рускамоўнага кантэнту». | Posted on 24/May/2024 11:05:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya