Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння я выступіла з прамовай на пражскім кангрэсе па беларускіх палітвязнях. 

Па сутнасці не засталося ніводнай беларускай сям’і, якую тым ці іншым чынам не закранулі рэпрэсіі. Тысячы беларускіх дзяцей растуць у няпоўных сем’ях толькі таму, што так захацеў дыктатар.

Ёсць адна думка, з якой штовечар кладуцца спаць сем’і палітзняволеных, і я ў тым ліку. Я думаю: «Ці жывы мой родны чалавек, ці здаровы ён?». Мы не можам быць упэўненыя, што з нашымі блізкімі ўсё ў парадку, гэта моцна дэстабілізуе. Але мы папросту не маем шанцу зламацца.

Я б хацела, каб здарыўся цуд, і мае дзеці змаглі абняць свайго бацьку. Але гэты цуд толькі ў нашых руках.

Вызваленне беларусаў і беларусак, узятых у закладнікі рэжымам, — нашая супольная адказнасць.

Мы дамо рады толькі калі падключыцца кожны. Хтосьці можа дапамагчы сваім рэсурсам, нехта часам, сваімі ўменнямі. Гэта змаганне за сем’і ў вузкім сэнсе. І ў шырокім – за ўсіх нашых родных. За нашую Беларусь.

Свабоду палітвязням!

#свабодупалітвязням #ціханоўская #беларусь | Posted on 23/May/2024 19:50:22

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya