Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння ў Празе распачынаецца #WithoutJustCause – кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. Пра яго важнасць і адметнасць распавяла Крысціна Шыянок, дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэхіі.
📌 У чым асаблівасць івэнта?
Гэта першае пасля падзеяў 2020 года буйное экспертна-палітычнае мерапрыемства, якое цалкам прысвечана праблематыцы палітзняволеных. Ёсць сітуацыі з відавочным рашэннем – там дзейнічае прынцып «вазьмі і рабі». Але праблема нашых палітвязняў такой не з’яўляецца.
У сітуацыях падобнага кшталту неабходны грамадскі дыялог. Дыялог, які дасць магчымасць асэнсаваць актуальныя выклікі, зразумець моцныя і слабыя бакі тых ці іншых падыходаў, усвядоміць памылкі. Спадзяёмся, што менавіта пражскі кангрэс стане той іклюзіўнай пляцоўкай, што паспрыяе грамадскаму абмеркаванню, падчас якога мы пачуем галасы праваабарончай супольнасці, палітыкаў, незалежных медыя і, самае галоўнае, былых палітзняволеных і іх родных.
📌 Якіх практычных наступстваў чакаць пасля канферэнцыі?
Пражскі Офіс, які дапамог рэлакаваць восем палітыязняў у Чэхію, усведамляе: мы не маем дастатковай экспертызы, каб самастойна ўкласці зместавае напаўненне кангрэса і закрануць усе актуальныя праблемы. Таму мы звярнуліся да беларускіх арганізацыяў, ініцыятываў і палітычных дзеячоў, якія працуюць з праблематыкай палітзняволеных. Менавіта яны, як ніхто іншы ведаюць, на чым варта факусаваць увагу, дзе ёсць недапрацоўкі. Заяўленая праграма – гэта вынік працы цэлай групы людзей, і такое спантаннае супрацоўніцтва ўнутры сектара, які негамагенны, ужо ёсць першым практычным вынікам.
📌На каго са спікераў варта звярнуць увагу?
Усе спікеры – нагода для таго, каб звярнуць увагу на кангрэс. Цешымся тым, што здолелі запрасіць у Прагу гэтых людзей. Што да гучных імёнаў, то, напрыклад, адной з выступоўцаў будзе Аляксандра Матвійчук @avalaina_ua, праваабарончая арганізацыя якой атрымала Нобелеўскую прэмію разам з Алесем Бяляцкім. #беларусь #палітвязнібеларусі #свабодупалітвязням #ціханоўская #чехия | Posted on 23/May/2024 16:36:21



