Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Цяпер ідзе ядзерны шантаж. Усе вучэнні, як па мне – і я вельмі спадзяюся, што не памыляюся – гэта штосьці кшталту ІПСО. Каб трымаць у напрузе краін-суседзяў, нашых дэмакратычных партнёраў, каб адцягнуць увагу ад дапамогі Украіне, каб падзяліць заходні свет, даць адчуць стомленасць ад чакання «будзе ці не будзе.
Менавіта гэта я казала ў Вашынгтоне ў інтэрв’ю «Голасу Амерыкі» voanews.
У Лукашэнкі зараз адна задача – палітычна выжыць. У яго няма іншых партнёраў, апроч Расіі і Пуціна. Ён стаў саўдзельнікам вайны, яны ў адной вязцы і патрэбныя адзін аднаму зараз. Таму Лукашэнка будзе далучацца да ўсіх, нават самым жудасных ініцыятываў з боку Расіі. Пры неабходнасці ён дасць тэрыторыю Беларусі для атак, калі такое рашэнне будзе прынятае. Чаму мы кажам аб тым, што Беларусь трэба выцягваць з вайны? Таму што без беларускай тэрыторыі шлях ад Расіі да краін НАТА вельмі падоўжыцца.
Зараз беларусы бачаць: колькасць візаў зменшылася, зачыняюць памежныя пераходы, а тыя, хто выязджаюць за мяжу, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі. І спрацоўвае наратыў Лукашэнкі: вас там ніхто не чакае, куды вы сабраліся, вы там нікому не патрэбныя. У нас ужо мільёны закладнікаў у Беларусі, таму нельга замыкаць нас у клетку з гэтым зверам. #ціханоўская #беларусь #сша | Posted on 13/Jun/2024 20:33:26



