У відэа — пра мой шосты візіт у ЗША. А калі ў вас ёсць пытанні, пакідайце іх у каментары ці пішыце ў асабістыя, па магчымасці я буду на іх адказваць. #ціханоўская #беларусь #сша
Цяпер ідзе ядзерны шантаж. Усе вучэнні, як па мне – і я вельмі спадзяюся, што не памыляюся – гэта штосьці кшталту ІПСО. Каб трымаць у напрузе краін-суседзяў, нашых дэмакратычных партнёраў, каб адцягнуць увагу ад дапамогі Украіне, каб падзяліць заходні свет, даць адчуць стомленасць ад чакання «будзе ці не будзе. Менавіта гэта я казала ў Вашынгтоне ў інтэрв’ю «Голасу Амерыкі» voanews. У Лукашэнкі зараз адна задача – палітычна выжыць. У яго няма іншых партнёраў, апроч Расіі і Пуціна. Ён стаў саўдзельнікам вайны, яны ў адной вязцы і патрэбныя адзін аднаму зараз. Таму Лукашэнка будзе далучацца да ўсіх, нават самым жудасных ініцыятываў з боку Расіі. Пры неабходнасці ён дасць тэрыторыю Беларусі для атак, калі такое рашэнне будзе прынятае. Чаму мы кажам аб тым, што Беларусь трэба выцягваць з вайны? Таму што без беларускай тэрыторыі шлях ад Расіі да краін НАТА вельмі падоўжыцца. Зараз беларусы бачаць: колькасць візаў зменшылася, зачыняюць памежныя пераходы, а тыя, хто выязджаюць за мяжу, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі. І спрацоўвае наратыў Лукашэнкі: вас там ніхто не чакае, куды вы сабраліся, вы там нікому не патрэбныя. У нас ужо мільёны закладнікаў у Беларусі, таму нельга замыкаць нас у клетку з гэтым зверам. #ціханоўская #беларусь #сша
6-го июня Светлана Тихановская выступила в парламенте Люксембурга на сессии ПАСЕ/ПАРЭ. Она упомянула в том числе и меня в следующем контексте: «Час назад я узнала, что Сербия перевела беларусского активиста Андрея Гнёта под домашний арест . Он был заключен в тюрьму семь месяцев назад по запросу режима Лукашенко за свою политическую деятельность. Мы призываем Сербию прекратить его преследование. Мы призываем другие страны поддержать его обращение к Сербии и легализовать его будущее пребывание в Европейском союзе, где ему не грозит экстрадиция в Беларусь» Только такая поддержка в данный момент способна сохранить мою жизнь и будущее в безопасности. Я благодарю Светлану Тихановскую и всю команду юристов и адвокатов, сделавших публичными эти важные слова. Прошу: не останавливайтесь до полного моего освобождения! #ціханоўская #люксембург #пасе #андрейгнёт #андрэйгнёт
Адна з галоўных сустрэчаў у амерыканскай сталiцы была з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам у Белым доме. Падчас размовы мы абмеркавалі неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны. Я распавяла пра нашых добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне, падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для пераменаў у Беларусі. Таксама я ўзняла пытанне ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, падсвяціўшы мізэрную падтрымку грамадствам уступу ў вайну і ўніфікацыі з Расіяй. Важнай тэмай нашай размовы стала ўмацаванне ціску на рэжым Лукашэнкі. Я падкрэсліла: абмежаванні не павінны мець шчылінаў, і мусяць быць скіраваныя на вызваленне палітвязняў, супраць рэжыму і яго дапамогі Расіі ў вайне. Таксама я заклікала ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі. #ціханоўская #беларусь #сша

Многім падаецца, што напісаць ліст – няпростая справа. А калі гаворка ідзе пра палітвязняў, то і ўвогуле паўстае пытанне: што ж напісаць чалавеку, які знаходзіцца ў жахлівых умовах беларускіх турмаў? У гэтым відэа былая палітзняволенная і мастачка Ася Булыбенка @asya_cucumber дзеліцца вельмі простымі рэчамі, пра якія можна расказаць палітвязню ў лісце. Гэта могуць быць і асабістыя гісторыі, калі для вас гэта бяспечна, і цікавыя факты пра ўсё на свеце, ці некалькі сказаў пра песню, якая спадабалася апошнім часам. Калі вы хочаце даслаць ліст палітвязню, то гэтыя рэсурсы значна спросцяць вам задачу: ⚪️ @majsternia_ps; 🔴 @im_dissidentby; ⚪️ @politzek.me. Калі вы ведаеце іншыя ініцыятывы, якія дапамагаюць дасылаць лісты беларускім палітвязнямі – дзяліцеся ў каментарах. #ціханоўская #беларусь
Падчас візіту ў ЗША я атрымала медаль NED Democracy Medal @nedemocracy «За служэнне дэмакратыі». Гэта ўзнагарода мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю. Падчас сваёй прамовы, я расказала, што такое змаганне за дэмакратыю ў сённяшняй Беларусі. Змаганне за дэмакратыю – гэта патрэба тлумачыць сваім дзецям, што іх тату прысудзілі 19 гадоў турмы, таму што ён хоча лепшай будучыні для сваіх дзяцей. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі вы нечакана перамагаеце на выбарах і абмяркоўваеце палітыку з прэзідэнтам Байдэнам, адначасова турбуючыся пра тое, ці жывы ваш муж. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі ваш адзіны сын адпраўляецца ваяваць ва Украіну, ведаючы, што без перамогі Украіны Беларусь не зможа быць вольнай. Сын гіне, а вы, яго маці, далучаецеся да яго таварышаў на фронце. Змаганне за дэмакратыю – кожны дзень выходзіць у 77 гадоў на вуліцы з нацыянальным сцягам, правакаваць міліцыю, быць няўхільна арыштаваным, шыць новы сцяг і зноў выходзіць на вуліцу. Змаганне за дэмакратыю – гэта пратэстуючы супраць русіфікацыі, вы вучыце сваіх дзяцей размаўляць па-беларуску, таму што гэта вашая культура, вашая ідэнтычнасць, і гэта паліва для супраціву. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі бізнесовец пералічвае сродкі на падтрымку зняволеных, кампанію зачыняюць, ён пераязджае ў іншую краіну і працягваеце дапамагаць за мяжой. Змаганне за дэмакратыю – працаваць журналістам, як Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык з «Радыё Свабода», трансляваць пратэсты і казаць праўду, пакуль у адзін дзень у вашы дзверы не пастукае КДБ #беларусь #ціханоўская #сша
Самая доўгачаканая частка візіту — сустрэча з беларусамі, бо пасля кожнай з іх маё сэрца напоўнена цяплом і любоўю. Я вельмі ўдзячная вам, беларусы Вашынгтона @belarusiansds, што нягледзячы на стомленасць і выгаранне, вы працягваеце рухаць беларускую справу. Была вельмі радая пабачыцца, паразмаўляць, паслухаць вас 🤍❤️🤍 #ціханоўская #беларусь #сша

Прайшла сустрэча з Філам Горданам – дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс па нацыянальнай бяспецы. Менавіта Харыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на Саміце па міру ў Швейцарыі. Галоўнай тэмай нашай сустрэчы стала рэпрэзентацыя Беларусі на Саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з Самітам. Таксама мы абмеркавалі: 📌 вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі; 📌 санкцыянаванне Расіі за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны; 📌 транснацыянальныя рэпрэсіі, якія датычацца беларусаў, што бяруць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці за мяжой; 📌 узаемасувязь Украіны і Беларусі – наколькі важна пры падтрымцы Украіны не забывацца і пра Беларусь; 📌сітуацыю з Андрэем Гнётам @andrewgnyot у Сербіі; 📌Саміт НАТА, які адбудзецца ў ліпені, і магчымую сустрэчу з Камалай Харыс падчас яго. #ціханоўская #беларусь #сша
Мой візіт у Вашынгтон пачаўся з сустрэчы з амбасадарамі і дыпламатамі краінаў Вялікай сямёркі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі экспертнай супольнасці. Падчас сустрэчы мы абмеркавалі: 📌 арганізацыю вялікай кампаніі ў ЗША па палітвязнях – у тым ліку публічны ліст генеральнаму сакратару ААН ад кангрэсменаў і сенатараў. 📌 пашырэнне стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і магчымасцяў для іх выезду на навучанне ў ЗША і іншыя краіны; 📌 меры па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым і павелічэнне фінансавай дапамогі дэмакратычнай Беларусі; 📌 пошук і замарожванне актываў Лукашэнкі ў іншых краінах – у тым ліку ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах; 📌 ролю і адказнасць рэжыму ў вайне супраць Украіны, супрацоўніцтва паміж расійскай і беларускай арміямі; 📌 супрацоўніцтва Лукашэнкі з Іранам, Кітаем і іншымі аўтарытарнымі рэжымамі – і наступствы гэтага супрацоўніцтва. #ціханоўская #беларусь #сша

Падчас працоўнага візіту ў Вашынгтон я ўзяла ўдзел у слуханнях Хельсінкскай камісіі – камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Гэта незалежны орган амерыканскага ўраду па абароне правоў чалавека, створаны для маніторынгу хельсінкскіх пагадненняў. І выступіла з прамовай, у якой акцэнтавала ўвагу на штодзённыя рэпрэсіі ў Беларусі і жахлівыя ўмовы ўтрымання людзей у турмах. Таксама я заклікала сусветную супольнасць узмацніць ціск на рэжым, каб як мага хутчэй вызваліць палітвязняў. Палітвязні – не толькі палітычнае, але і гуманітарнае пытанне. Я прасіла ЗША падтрымаць наш заклік да Генеральнага сакратара ААН забяспечыць доступ да тых, хто за кратамі. Мы павінны прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Суддзі, пракуроры, адміністратары калоній, прапагандысты, Лукашэнка і ўсе яго набліжаныя павінны ведаць, што кожнае злачынства будзе задакументавана і пераследвацца па законе. #ціханоўская #беларусь #сша
Падчас першага дня візіту ў Вашынгтон я сустрэлася з экс-спікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі @speakerpelosi, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шагін @jeanneshaheen, Дзікам Дурбінам @durbincampaign, Пітэрам Уэлчам. Падчас сустрэчы я падкрэсліла неабходнасць амерыканскага лідарства ў супрацьстаянні дыктатарам, важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў і спынення ўдзелу Беларусі ў вайне. Таксама мы абмеркавалі: 📌 праект новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўмацуе суб’ектнасць дэмакратычных сілаў, а таксама можа стаць асновай для павелічэння падтрымкі Беларусі. 📌 кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў, у прыватнасці – зняволеных беларускіх журналістаў, а таксама магчымыя крокі па іх вызваленні; 📌 пытанне санкцыяў; 📌 працяг і павелічэнне падтрымкі незалежных медыя, рэпрэсаваных, культурніцкіх і праваабарончых ініцыятываў; 📌 мерапрыемствы па Беларусі падчас саміту НАТА; 📌 падтрымку беларусаў у ЗША; Я заклікала раздзяляць беларускі народ і рэжым – і не дапусціць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна. #ціханоўская #беларусь #сша

Юрыдычная каманда Офіса – пра рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь Сёння адвакаты рэжысёра Андрэя Гнёта @andrewgnyot атрымалі рашэнне Вышэйшага суда Бялграда аб магчымасці яго экстрадыцыі ў Беларусь. У выпадку яго выдачы для крымінальнага пераследу, Андрэя немінуча чакае сур’ёзны турэмны тэрмін за ягоную мірную грамадзянскую актыўнасць і рэалізацыю сваіх правоў. Усе месяцы, пакуль Андрэй знаходзіўся пад вартай у Бялградзе, юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай прыкладала максімум намаганняў для таго, каб не дапусціць яго выдачы. Мы вялі актыўную камунікацыю з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краін Еўрапейскага Саюза, юрыстамі, праваабаронцамі, адвакатамі і журналістамі для таго, каб беларус аказаўся на волі. Важна адзначыць: рашэнне суда зусім не азначае, што нашыя намаганні былі марнымі. Офіс працягвае змагацца за свабоду Гнёта. Дыпламаты еўрапейскіх краінаў у Бялградзе ўжо праінфармаваныя пра рашэнне. Адвакаты Андрэя рыхтуюць дакументы для падачы апеляцыі. Яму таксама дадзеныя кантакты, каб у выпадку неабходнасці атрымаць юрыдычную дапамогу па падачы заявы ў Еўрапейскі Суд па Правах Чалавека. Таксама інфармацыя па справе Гнёта дасланая прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі. Зразумела, мы працягваем заставацца на сувязі і з самім Андрэем – аказваем яму дапамогу і падтрымку. Мы заклікаем усіх падтрымаць Андрэя ў гэтай барацьбе ўсімі магчымымі спосабамі! Распаўсюджвайце інфармацыю пра сітуацыю Андрэем, калі для вас гэта бяспечна. Накіроўвайце лісты ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Сербіі з патрабаваннямі яго вызвалення. Мы робім усё магчымае, каб Андрэй змог пакінуць Сербію і перабрацца ў бяспечную трэцюю краіну. З вашай падтрымкай Андрэй нашмат хутчэй апынецца ў бяспецы і зможа ўбачыць блізкіх. #ціханоўская #беларусь #сербия
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння. Нашая салідарнасць – гэта тая каштоўнасць, якую мы захоўваем у сабе, не гледзячы на намаганні рэжыму аддаліць нас адно ад аднаго. І вельмі важна, каб такія мерапрыемствы, як канферэнцыя «Новая Беларусь» працягвалі заставацца пляцоўкамі для камунікацыі, якія нас аб’ядноўваць. Я спадзяюся, што падчас івэнту мы не толькі адрэфлексуем мінулыя выклікі і памылкі, але і адшукаем у дыскусіях супольнае разуменне таго, у якім кірунку працаваць беларускай дэмакратычнай супольнасці. ⚪️ Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы ў шапцы профілю. 🔴 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па спасылцы ў шапцы профілю. ❗ Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту [email protected]. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі! #ціханоўская #беларусь #новаябеларусь

Сёння прайшло першае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады @rada.vision другога і трэцяга скліканняў. Я хацела б, каб Каардынацыйная Рада стала платформай не толькі для каардынацыі, але і для кансалідацыі дэмакратычных сілаў. Для гэтага неабходна, каб рашэнні прымаліся адкрыта і празрыста. Не сумняюся, што будуць спрэчкі і гарачыя – куды без іх. Недзе давядзецца шукаць кампрамісы, недзе – саступаць, але гэтак працуе дэмакратыя. Галоўнае, каб напрыканцы мы не забывалі, што ў нас адна мэта – свабодная і дэмакратычная Беларусь. У КР сабраліся не апаненты, а аднадумцы. У нас могуць быць розныя погляды на санкцыі, ці шляхі вызвалення палітвязняў. Але давайце факусавацца на тым, што нас аб’ядноўвае. Без даверу немагчыма будаваць супрацу. Дзякуй усім камандам за вашыя выбарчыя кампаніі. Я шкадую, што на саму кампанію было адведзена так мала часу, бо спаборніцтва ідэй, якое мы назіралі цягам месяца, паказала, наколькі жывы і разнастайны наш дэмакратычны рух. #ціханоўская #беларусь
Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у канферэнцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «Luxembourg solutions». Прафесарка выступіла на панэльнай дыскусіі Access to education, якая была прысвечаная прасоўванню беларускай акадэмічнай супольнасці ў выгнанні ў дзяржавах-членах Рады Еўропы. Ключавыя тэзы Таццяны Шчытцовай: 📌«Рэпрэсіі ў акадэмічнай сферы ў Беларусі і вымушаная эміграцыя навукоўцаў і выкладчыкаў з краіны працягваюцца. Пра гэтыя рэпрэсіі мала вядома ў Еўропе, у свеце». 📌 «Міжнародная падтрымка для беларускіх навукоўцаў у эміграцыі да гэтага часу была адносна сціплай і складалася, у асноўным, у кароткатэрміновай дапамозе. У многіх еўрапейскіх краінах беларускім навукоўцам нашмат складаней знайсці падтрымку, чым навукоўцам з Расіі». 📌 «Неабходная больш сістэматычная і доўгатэрміновая падтрымка, каб захаваць інтэлектуальныя рэсурсы беларускай акадэмічнай супольнасці. Важна стварыць умовы для развіцця навуковых абшараў, якія дэградуюць у Беларусі з-за ідэалагічнага ціску і міжнароднай ізаляцыі. У першую чаргу гэта датычыцца сацыяльных і гуманітарных навук». 📌«Садзеянне інтэграцыі беларускіх вучоных у еўрапейскую акадэмічную прастору важнае для змены ўяўленняў пра Беларусь і Усходнееўрапейскі рэгіён агулам». #ціханоўская #беларусь #люксембург
Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра вясеннія сустрэчы і мерапрыемствы, якія сталі беспрэцэдэнтнымі для беларускай сучаснай палітыкі. Падрабязней – у відэа. #ціханоўская #беларусь