Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Адна з галоўных сустрэчаў у амерыканскай сталiцы была з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам у Белым доме. 

Падчас размовы мы абмеркавалі неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны. Я распавяла пра нашых добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне, падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для пераменаў у Беларусі. Таксама я ўзняла пытанне ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, падсвяціўшы мізэрную падтрымку грамадствам уступу ў вайну і ўніфікацыі з Расіяй. 

Важнай тэмай нашай размовы стала ўмацаванне ціску на рэжым Лукашэнкі. Я падкрэсліла: абмежаванні не павінны мець шчылінаў, і мусяць быць скіраваныя на вызваленне палітвязняў, супраць рэжыму і яго дапамогі Расіі ў вайне.

Таксама я заклікала ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі. 

#ціханоўская #беларусь #сша | Posted on 12/Jun/2024 18:10:00

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya