Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Сёння прайшло першае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады @rada.vision другога і трэцяга скліканняў.

Я хацела б, каб Каардынацыйная Рада стала платформай не толькі для каардынацыі, але і для кансалідацыі дэмакратычных сілаў. Для гэтага неабходна, каб рашэнні прымаліся адкрыта і празрыста. Не сумняюся, што будуць спрэчкі і гарачыя – куды без іх. Недзе давядзецца шукаць кампрамісы, недзе – саступаць, але гэтак працуе дэмакратыя. Галоўнае, каб напрыканцы мы не забывалі, што ў нас адна мэта – свабодная і дэмакратычная Беларусь.

У КР сабраліся не апаненты, а аднадумцы. У нас могуць быць розныя погляды на санкцыі, ці шляхі вызвалення палітвязняў. Але давайце факусавацца на тым, што нас аб’ядноўвае. Без даверу немагчыма будаваць супрацу.

Дзякуй усім камандам за вашыя выбарчыя кампаніі. Я шкадую, што на саму кампанію было адведзена так мала часу, бо спаборніцтва ідэй, якое мы назіралі цягам месяца, паказала, наколькі жывы і разнастайны наш дэмакратычны рух.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 12/Jun/2024 22:55:33

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya