Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Падчас першага дня візіту ў Вашынгтон я сустрэлася з экс-спікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі @speakerpelosi, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шагін @jeanneshaheen, Дзікам Дурбінам @durbincampaign, Пітэрам Уэлчам.

Падчас сустрэчы я падкрэсліла неабходнасць амерыканскага лідарства ў супрацьстаянні дыктатарам, важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў і спынення ўдзелу Беларусі ў вайне. 

Таксама мы абмеркавалі:
📌 праект новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўмацуе суб’ектнасць дэмакратычных сілаў, а таксама можа стаць асновай для павелічэння падтрымкі Беларусі.
📌 кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў, у прыватнасці – зняволеных беларускіх журналістаў, а таксама магчымыя крокі па іх вызваленні;
📌 пытанне санкцыяў;
📌 працяг і павелічэнне падтрымкі незалежных медыя, рэпрэсаваных, культурніцкіх і праваабарончых ініцыятываў;
📌 мерапрыемствы па Беларусі падчас саміту НАТА;
📌 падтрымку беларусаў у ЗША;

Я заклікала раздзяляць беларускі народ і рэжым – і не дапусціць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна.

#ціханоўская #беларусь #сша | Posted on 12/Jun/2024 15:32:58

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya