Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Падчас працоўнага візіту ў Вашынгтон я ўзяла ўдзел у слуханнях Хельсінкскай камісіі – камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Гэта незалежны орган амерыканскага ўраду па абароне правоў чалавека, створаны для маніторынгу хельсінкскіх пагадненняў. І выступіла з прамовай, у якой акцэнтавала ўвагу на штодзённыя рэпрэсіі ў Беларусі і жахлівыя ўмовы ўтрымання людзей у турмах. Таксама я заклікала сусветную супольнасць узмацніць ціск на рэжым, каб як мага хутчэй вызваліць палітвязняў.
Палітвязні – не толькі палітычнае, але і гуманітарнае пытанне. Я прасіла ЗША падтрымаць наш заклік да Генеральнага сакратара ААН забяспечыць доступ да тых, хто за кратамі. Мы павінны прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Суддзі, пракуроры, адміністратары калоній, прапагандысты, Лукашэнка і ўсе яго набліжаныя павінны ведаць, што кожнае злачынства будзе задакументавана і пераследвацца па законе. #ціханоўская #беларусь #сша | Posted on 14/Jun/2024 14:51:57



