Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Падчас візіту ў ЗША я атрымала медаль NED Democracy Medal @nedemocracy «За служэнне дэмакратыі». Гэта ўзнагарода мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю.

Падчас сваёй прамовы, я расказала, што такое змаганне за дэмакратыю ў сённяшняй Беларусі.

Змаганне за дэмакратыю – гэта патрэба тлумачыць сваім дзецям, што іх тату прысудзілі 19 гадоў турмы, таму што ён хоча лепшай будучыні для сваіх дзяцей. 

Змаганне за дэмакратыю – гэта калі вы нечакана перамагаеце на выбарах і абмяркоўваеце палітыку з прэзідэнтам Байдэнам, адначасова турбуючыся пра тое, ці жывы ваш муж. 

Змаганне за дэмакратыю – гэта калі ваш адзіны сын адпраўляецца ваяваць ва Украіну, ведаючы, што без перамогі Украіны Беларусь не зможа быць вольнай. Сын гіне, а вы, яго маці, далучаецеся да яго таварышаў на фронце.

Змаганне за дэмакратыю – кожны дзень выходзіць у 77 гадоў на вуліцы з нацыянальным сцягам, правакаваць міліцыю, быць няўхільна арыштаваным, шыць новы сцяг і зноў выходзіць на вуліцу. 

Змаганне за дэмакратыю – гэта пратэстуючы супраць русіфікацыі, вы вучыце сваіх дзяцей размаўляць па-беларуску, таму што гэта вашая культура, вашая ідэнтычнасць, і гэта паліва для супраціву. 

Змаганне за дэмакратыю – гэта калі бізнесовец пералічвае сродкі на падтрымку зняволеных, кампанію зачыняюць, ён пераязджае ў іншую краіну і працягваеце дапамагаць за мяжой. 

Змаганне за дэмакратыю – працаваць журналістам, як Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык з «Радыё Свабода», трансляваць пратэсты і казаць праўду, пакуль у адзін дзень у вашы дзверы не пастукае КДБ

#беларусь #ціханоўская #сша | Posted on 14/Jun/2024 18:39:11

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya