Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Прайшла сустрэча з Філам Горданам – дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс па нацыянальнай бяспецы. Менавіта Харыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на Саміце па міру ў Швейцарыі.
Галоўнай тэмай нашай сустрэчы стала рэпрэзентацыя Беларусі на Саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з Самітам. Таксама мы абмеркавалі:
📌 вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі;
📌 санкцыянаванне Расіі за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны;
📌 транснацыянальныя рэпрэсіі, якія датычацца беларусаў, што бяруць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці за мяжой;
📌 узаемасувязь Украіны і Беларусі – наколькі важна пры падтрымцы Украіны не забывацца і пра Беларусь;
📌сітуацыю з Андрэем Гнётам @andrewgnyot у Сербіі;
📌Саміт НАТА, які адбудзецца ў ліпені, і магчымую сустрэчу з Камалай Харыс падчас яго.
#ціханоўская #беларусь #сша | Posted on 14/Jun/2024 21:40:11



