Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Мой візіт у Вашынгтон пачаўся з сустрэчы з амбасадарамі і дыпламатамі краінаў Вялікай сямёркі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі экспертнай супольнасці.
Падчас сустрэчы мы абмеркавалі:
📌 арганізацыю вялікай кампаніі ў ЗША па палітвязнях – у тым ліку публічны ліст генеральнаму сакратару ААН ад кангрэсменаў і сенатараў.
📌 пашырэнне стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і магчымасцяў для іх выезду на навучанне ў ЗША і іншыя краіны;
📌 меры па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым і павелічэнне фінансавай дапамогі дэмакратычнай Беларусі;
📌 пошук і замарожванне актываў Лукашэнкі ў іншых краінах – у тым ліку ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах;
📌 ролю і адказнасць рэжыму ў вайне супраць Украіны, супрацоўніцтва паміж расійскай і беларускай арміямі;
📌 супрацоўніцтва Лукашэнкі з Іранам, Кітаем і іншымі аўтарытарнымі рэжымамі – і наступствы гэтага супрацоўніцтва.
#ціханоўская #беларусь #сша | Posted on 12/Jun/2024 13:33:47



