Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Многім падаецца, што напісаць ліст – няпростая справа. А калі гаворка ідзе пра палітвязняў, то і ўвогуле паўстае пытанне: што ж напісаць чалавеку, які знаходзіцца ў жахлівых умовах беларускіх турмаў?

У гэтым відэа былая палітзняволенная і мастачка Ася Булыбенка @asya_cucumber дзеліцца вельмі простымі рэчамі, пра якія можна расказаць палітвязню ў лісце. Гэта могуць быць і асабістыя гісторыі, калі для вас гэта бяспечна, і цікавыя факты пра ўсё на свеце, ці некалькі сказаў пра песню, якая спадабалася апошнім часам.

Калі вы хочаце даслаць ліст палітвязню, то гэтыя рэсурсы значна спросцяць вам задачу:

⚪️ @majsternia_ps;

🔴 @im_dissidentby;

⚪️ @politzek.me.

Калі вы ведаеце іншыя ініцыятывы, якія дапамагаюць дасылаць лісты беларускім палітвязнямі – дзяліцеся ў каментарах.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 11/Jun/2024 12:22:21

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya