Сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні. Дарагія беларускі, вы – мая апора і нагода для гонару. Менавіта вы з’яўляецеся прыкладам моцы дабрыні і нястомным рухавіком пераменаў! #беларусь #ціханоўская #8сакавiка #международныйженскийдень #беларуски
Мне не хочацца нават верыць, што ўжо пяты год запар Маша @kalesnikava сустракае дзень народзінаў у зняволенні. Ведаеце, калі мы з ёй толькі пазнаёміліся, я была бясконца ўражаная яе сілай волі і цвёрдасцю! Але тое, што патрапіла ў сэрца мне і тысячам беларусаў – усмешка і цеплыня Машы. Іх адчуваў кожны, хто сустракаўся з Машай хоць раз: у размовах, на мінскіх вуліцах ці падчас жаночых пратэстаў. І я ўпэўненая, што нават за кратамі яна не страціла ні кропелькі аптымізму і здольнасці падтрымліваць іншых нават у самых цяжкіх абставінах. Акрамя Машы, у беларускіх турмах пакутуюць сотні жанчын. Кожны дзень. І цяпер, калі праекты дапамогі палітвязынкам и палітвязням вызнаюць экстрэмісцкімі, то разумееш адно: калі ўжо і называць нешта экстрэмізмам, дык гэта тое, як абыходзяцца з жанчынамі ў турмах. Дарагія, дапамагайце нашым палітвязням, калі для вас гэта бяспечна. Кожнаму з іх патрэбная нашая ўвага і падтрымка. Распавядайце іх гісторыі ў сацсетках, падтрымлівайце дабрачынныя ініцыятывы. Бо салідарнасць гэта тое, што робіць нас мацнейшымі за страх і несправядлівасць. #беларусь #свабодупалітвязням #standwithbelarus
Я дзякую кожнаму і кожнай з вас, хто сёння далучыўся да акцыі салідарнасці з палітзняволенымі ў рэжыме інкамунікада. Дзякую за тое, што памятаеце пра нашых палітвязняў. За тое, што не спыняецеся і працягваеце змагацца. Вашая салідарнасць – гэта сіла, якая дапамагае перажыць самыя цяжкія выпрабаванні. #беларусь #свабодупалiтвязьням #інкамунікада #ціханоўская #салідарнасць

Я атрымала запрашэнне ад Святога прастола сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан, якая адбудзецца раніцай у суботу. Я даручыла свайму дыпламатычнаму дарадцу, Дзянісу Кучынскаму @dzia_k, узначаліць дэлегацыю і прыняць удзел ва афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы. Дзяніс — практыкуючы рыма-каталік і на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе за сувязі з Ватыканам.
Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея. Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. «Як ён сябе адчувае сёння?», «Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?», «Як яго здароўе?». Я часта ўзгадваю дні, калі мы былі побач. Адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці здарыўся за некалькі гадоў да 2020. Я, Сяргей, Агнія і Карней былі на дачы. Дзеці гулялі на пляцоўцы, якую мы пабудавалі сваімі рукамі. Мы з мужам смажылі шашлыкі і абмяркоўвалі планы на лета. Я памятаю смех дзяцей, цёплае чэрвеньскае паветра, пах квітнеючага бэзу. За апошнія гады я аб’ехала дзясяткі краін, пагутарыла з сотнямі палітыкаў і дыпламатаў, пазнаёмілася з сусветнымі лідарамі. Але ні адзін дзень не заменіць мне простага летняга вечара, калі мы былі разам усёй сям’ёй. Рэжым не толькі адабраў у нас свабоду і дом. Ён пазбавіў нас магчымасці быць побач з любімымі людзьмі. Я ведаю, што я не адна ў сваім горы. Я ведаю, што сотні дзяцей чакаюць дня, калі зноў пачуюць голас таты, зноў адчуюць яго абдымкі. Сотні жонак пакутуюць ад расстання з мужамі і з цеплынёй узгадваюць сумесныя вячэры. Няпроста год за годам захоўваць вытрымку, але ніхто з нас не самотны ў сваім горы. Калі я знаходжуся сярод беларусаў і бачу, як нашыя боль і злосць штурхаюць нас да змены сітуацыі ў Беларусі, я адчуваю, як той летні вечар з сям’ёй становіцца крыху бліжэй. Мы не спынемся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе не трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх. #беларусь #свабодупалiтвязьням #инкоммуникадо #сергейтихановский #ціханоўская
З глыбокім смуткам даведалася пра смерць Папы Рымскага Францішка. Яго пантыфікат – прыклад сапраўднага служэння чалавеку: з клопатам пра людзей, з нястомнай барацьбой за годнасць, свабоду і справядлівасць. Ён заўсёды быў побач з тымі, каго зневажаюць і праследуюць. Ягоны голас гучаў у абарону народаў, што патрапляюць пад прыгнёт альбо пакутуюць ад несправядлівасці. Папа Францішак падзяляў каштоўнасці важныя для беларусаў – павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці. Ён выступаў супраць смяротнага пакарання, называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю. Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы. Духоўная спадчына Папы Францішка – яго прынцыповасць, мужнасць і вера ў чалавечую годнасць – застанецца жывой і будзе натхняць нас у барацьбе за праўду і волю. Спачуваю каталіцкай супольнасці і ўсім, каго закранула гэта страта. Светлая памяць пантыфіку.
Дарагія, візіт у Італію скончаны. 4 дні, 4 гарады, шчыльны графік. Асноўнымі вынікамі візіту дзялюся з вамі ў картках. Больш падрабязную інфармацыю, як і заўсёды, знойдзеце на маім афіцыйным Telegram-канале ці сайце. #беларусь #ціханоўская #италия

Вельмі радая была пабачыць і абняць Ксенію Луцкіну – былую палітзняволеную журналістку, якая пасля гадоў няволі, выпрабаванняў і адсутнасці медычнай дапамогі цяпер на волі і ў бяспецы. Цяпер яна спрабуе аднавіць жыццё, вярнуцца ў прафесію, падтрымліваць іншых былых палітвязняў, а таксама спрыяць вызваленню тых, хто знаходзіцца ў месцах несвабоды. Рэжым зрабіў усё, каб зламаць яе, але Ксенія вытрымала. Гісторыя Ксеніі – гэта прыклад незвычайнай сілы. Мы доўга гаварылі пра выпрабаванні, новае жыццё і тых, хто ўсё яшчэ за кратамі. Свабода і жыццё чалавека – гэта галоўныя каштоўнасці. І мы не спынімся, пакуль усе палітзняволеныя не апынуцца на волі 🤍❤️🤍 #беларусь #свабодупалiтвязьням #ціханоўская

Два дні плённай працы ў Страсбургу. Выступы ў Еўрапарламенце @europeanparliament і Радзе Еўропы, сустрэчы з Рабертай Метсолай @ep_president і іншымі лідарамі. Гаварылі пра важныя для Беларусі пытанні: вызваленне палітвязняў, рэгіянальную бяспеку і нашую будучыню. У відэа — пры вынікі гэтага візіту. Больш падрабязна глядзіце ў новым відэа на афіцыйным Youtube-канале. #беларусь #ціханоўская #страсбург #европарламент
Сёння я падхапіла эстафету чэленджу #месяцроднаймовы, які распачала @prezident.sveta ❤️ Мне прапанавалі прайсці хуткі моўны бліц: размова ці спрэчка? мемы ці кампліменты? Гэта было цікава і нават крыху забаўна! Я ўпэўнена, што кожны з нас можа падзяліцца сваёй любоўю да роднай мовы. А што б абралі вы? Далучайцеся да месяцу роднай мовы!
Чарнобыльскі шлях-2025: прыходзьце на мерапрыемствы ў Вільнюсе 27 красавіка Хутка з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС будзе роўна 39 гадоў. Мы заклікаем вас сабрацца з нагоды гэтай гадавіны, каб паказаць, што мы: ☢️ шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі, ☢️ супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, ☢️ за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін, ☢️ салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны. Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Вось расклад: 🔸11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі. 🔸13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі). 🚲 Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце іх мабільную праграму. 🔸 Бярыце з сабой сімболіку: бчб, ленты, антыядзерныя плакаты. ❗️Пры жаданні для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары. #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя #твойэкадом #ecobelarus
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Гэта дзень, калі варта ўспомніць пра свабоду, бяспеку і справядлівасць, якія павінен забяспечваць гэты прававы акт. Сутнасць Канстытуцыі – абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент – перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа. Канстытуцыя Беларусі поўная супярэчнасцяў. У ёй замацаванае права на жыццё, але краіна застаецца апошняй у Еўропе, дзе дзейнічае смяротнае пакаранне. У ёй сказана, што ўсе роўныя перад законам, але прэзідэнт мае імунітэт ад крымінальнага пераследу. Яна абяцае свабоду меркаванняў, але ўлады кідаюць пенсіянераў у вязніцы за каментарыі ў інтэрнэце. Пералік паўнамоцтваў, якімі валодае прэзідэнт нашай краіны, выключае баланс улады і вяршэнства дэмакратыі. Парламент, Канстытуцыйны суд, рэферэндумы – усё так ці інакш падпарадкаванае адной асобе. Канстытуцыя павінна быць гарантам правоў грамадзянаў, павінна служыць народу, а замест гэтага служыць чалавеку пры ўладзе. Сённяшні дзень стане сапраўдным святам, калі законы будуць абараняць грамадзянаў, а не выкарыстоўвацца для рэпрэсіяў. Калі ў краіне з’явіцца незалежны суд, сумленныя выбары і роўныя правы для ўсіх. Калі Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай. І мы набліжаем гэты дзень кожным сумесным намаганнем. Беззаконне не можа працягвацца бясконца – яму на змену прыходзяць павага да правоў людзей і справядлівасць. Разам мы пабудуем краіну, дзе канстытуцыя паважаецца, шануецца і выконваецца. #ціханоўская #беларусь #деньконституции #конституциярб #15марта