Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Вельмі радая была пабачыць і абняць Ксенію Луцкіну – былую палітзняволеную журналістку, якая пасля гадоў няволі, выпрабаванняў і адсутнасці медычнай дапамогі цяпер на волі і ў бяспецы.
Цяпер яна спрабуе аднавіць жыццё, вярнуцца ў прафесію, падтрымліваць іншых былых палітвязняў, а таксама спрыяць вызваленню тых, хто знаходзіцца ў месцах несвабоды. Рэжым зрабіў усё, каб зламаць яе, але Ксенія вытрымала. Гісторыя Ксеніі – гэта прыклад незвычайнай сілы.
Мы доўга гаварылі пра выпрабаванні, новае жыццё і тых, хто ўсё яшчэ за кратамі.
Свабода і жыццё чалавека – гэта галоўныя каштоўнасці. І мы не спынімся, пакуль усе палітзняволеныя не апынуцца на волі 🤍❤️🤍
#беларусь #свабодупалiтвязьням #ціханоўская | Posted on 14/Mar/2025 20:57:32



