Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Чарнобыльскі шлях-2025: прыходзьце на мерапрыемствы ў Вільнюсе 27 красавіка

Хутка з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС будзе роўна 39 гадоў. Мы заклікаем вас сабрацца з нагоды гэтай гадавіны, каб паказаць, што мы:

☢️ шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,
☢️ супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі,
☢️ за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін,
☢️ салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны.

Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Вось расклад:

🔸11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі.
🔸13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі).

🚲 Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце іх мабільную праграму.

🔸 Бярыце з сабой сімболіку: бчб, ленты, антыядзерныя плакаты.

❗️Пры жаданні для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары.

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя #твойэкадом #ecobelarus | Posted on 20/Apr/2025 17:20:40

Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya