Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Мне не хочацца нават верыць, што ўжо пяты год запар Маша @kalesnikava сустракае дзень народзінаў у зняволенні.
Ведаеце, калі мы з ёй толькі пазнаёміліся, я была бясконца ўражаная яе сілай волі і цвёрдасцю! Але тое, што патрапіла ў сэрца мне і тысячам беларусаў – усмешка і цеплыня Машы. Іх адчуваў кожны, хто сустракаўся з Машай хоць раз: у размовах, на мінскіх вуліцах ці падчас жаночых пратэстаў. І я ўпэўненая, што нават за кратамі яна не страціла ні кропелькі аптымізму і здольнасці падтрымліваць іншых нават у самых цяжкіх абставінах.
Акрамя Машы, у беларускіх турмах пакутуюць сотні жанчын. Кожны дзень. І цяпер, калі праекты дапамогі палітвязынкам и палітвязням вызнаюць экстрэмісцкімі, то разумееш адно: калі ўжо і называць нешта экстрэмізмам, дык гэта тое, як абыходзяцца з жанчынамі ў турмах.
Дарагія, дапамагайце нашым палітвязням, калі для вас гэта бяспечна. Кожнаму з іх патрэбная нашая ўвага і падтрымка. Распавядайце іх гісторыі ў сацсетках, падтрымлівайце дабрачынныя ініцыятывы. Бо салідарнасць гэта тое, што робіць нас мацнейшымі за страх і несправядлівасць.
#беларусь #свабодупалітвязням #standwithbelarus | Posted on 24/Apr/2025 19:19:27



