Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Ніводны чалавек у Беларусі не можа быць упэўнены, што не апынецца ў турме да канца дня.

Пра гэта я кажу кожную сустрэчу і кожнае інтэрв’ю. Падчас аднаго з апошніх інтэрв’ю тэлеканалу TVP World @tvp_world я распавяла, што агульнага ў сучаснай Беларусі і БССР сталінскай эпохі і падкрэсліла, навошта неабходна ўсебаковая міжнародная падтрымка і рашучасць дэмакратычнага свету.

Беларусы зараз жывуць у атмасферы тыраніі і тэрору. Гэта як у сталінскія часы – могуць затрымаць у любы момант. Людзі, якія выступаюць супраць дыктатуры ці выказваюцца супраць вайны ва Украіне таксама сталі ворагамі рэжыму.

Мы не ведаем дакладнай колькасці палітвязняў, таму што людзі, якім прад’яўленыя абвінавачванні па палітычных матывах, не хочуць, каб іх прызнавалі палітвязнямі, таму што стаўленне да іх значна, значна горшае.

Беларускі народ чакае ад дэмакратычнага свету большай рашучасці. Дыктатары бачаць нерашучасць дэмакратычнага свету як слабасць. Ніводная вайна, ніводнае змаганне не можа быць выйграна ў адзіночку. Нам патрэбна дапамога, падтрымка, салідарнасць дэмакратычнага свету, таму што мы змагаемся не толькі з нашым дыктатарам – мы змагаемся супраць дыктатуры як з’явы.

#ціханоўская #беларусь | Posted on 10/Jun/2024 12:42:22

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya