Sviatlana Tsikhanouskaya

Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Якія дакументы дапамогуць пры аргументацыі для атрымання міжнароднай аховы?

З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы.

Юрыдычная каманда Офіса рэгулярна атрымлівае і апрацоўвае запыты беларусаў і беларусах аб дапамозе, бо палітычны пераслед у краіне не спыняецца, а толькі набірае моц. Людзі вымушаныя бегчы, каб абараніць сям’ю і дзяцей ад цкавання рэжыму.

Трэба адзначыць: наданне міжнароднай аховы істотна залежыць ад асабістых абставінаў заяўніка – тых, якія паўплывалі на немагчымасць вяртання чалавека ў Беларусь. Аднак пры разглядзе запыту да ўвагі бярэцца таксама агульная ацэнка сітуацыі ў краіне.

Каб дапамагчы беларусам і беларускам сфарміраваць запыты на атрыманне міжнароднай аховы і палегчыць пошук патрэбнай інфармацыі, нашыя юрысты падрыхтавалі спасылкі на міжнародныя дакументы, даклады і даследаванні. Гэтыя матэрыялы дапамогуць зрабіць запыты і іх аргументацыю максімальна дасканалымі.

Юрыдычная каманда Офіса: «Нам рэгулярна прыходзяць лісты і паведамленні з просьбамі дапамогі. Людзям бракуе сістэмнай і грунтоўнай базы дакументаў, якая б спрасціла атрыманне міжнароднай аховы. Мы ўважліва прааналізавалі матэрыялы, якія маюць дачыненне да гэтай тэмы, – і сабралі найбольш карысныя з іх у адзін пост. Гэта даклады і міжнародныя дакументы, на якія можна спасылацца ў анкетах і даваць вытрымкі з канкрэтных параграфаў».

Спіс можна паглядзець на сайце па спасылцы ў шапцы профілю.

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай!

#ціханоўская #беларусь | Posted on 08/Jun/2024 13:12:52

Sviatlana Tsikhanouskaya
Sviatlana Tsikhanouskaya

Check out the latest gallery of Sviatlana Tsikhanouskaya