Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарагія, ужо заўтра 9 жніўня — Дзень Салідарнасці з нашай краінай. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, шэраг з якіх дзеля зручнасці каманда Офіса сабрала ў адзіны спіс.
Далучайцеся, каб адзначыць разам 🤍❤️🤍
Чацвер, 8 жніўня:
🇨🇿Прага, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла.
🇺🇦Ірпень, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4.
🇫🇮Хельсінкі, 17:00, выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі.
Пятніца, 9 жніўня:
🇱🇹Вільня, 18:00, марш і мітынг, Кафедральная плошча.
🇵🇱Варшава, 18:00, Марш, Plac Żelaznej Bramy.
🇩🇪Берлін, 18:00, Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген.Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72
🇨🇦Таронта, 19:30, Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave.
🇧🇪Брусэль, 13:45, мітынг @freebelarus_eu, Збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels.
🇺🇸Бостан, 18:00, прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010).
Субота, 10 жніўня:
🇵🇱Варшава, 18:00, Першы матч сезона 2024-2025 Пагоні @bkspahonia Варшава, Obrońcow Tobruku 1.
🇬🇧Лондан, 13:00-14:30, акцыя пратэсту, Downing Street.
🇺🇸Бостан, 18:00, Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center.
🇩🇪Кёльн, 13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt.
Нядзеля, 11 жніўня
🇺🇸 Нью-Ёрк, 13:00, Sheep Meadow – Central Park. Калі вы ведаеце ці арганізоўваеце мерапрыемства, падзяліцеся інфармацыяй з Офісам праз чат-бот у Telegram @AskOffice_Bot.
❗️Гэта малая частка ўсіх запланаваных мерапрыемстваў – больш інфармацыі шукайце на сайце па спасылцы ў шапцы профілю. Спіс будзе дапаўняцца і абнаўляцца.
#ціханоўская #беларусь #салідарнасць #standwithbelarus | Posted on 08/Aug/2024 15:28:40



