Sviatlana Tsikhanouskaya Instagram – Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала патрабаванне Лукашэнкі да навукоўцаў.
«Некалькі дзён таму на сустрэчы з працоўнай групай па аналізе дзейнасці Акадэміі Навук Лукашэнка заявіў:«Грамадзянін з высокім званнем навукоўца павінен быць самым актыўным правадыром дзяржаўнай пазіцыі».
Заклікаючы штосьці рабіць у інтарэсах краіны, Лукашэнка і яго прапагандысты дамагаюцца падтрымкі для дыктатуры. Аднак інтарэсы пэўнага рэжыму і інтарэсы краіны могуць не супадаць – асабліва, калі гэты рэжым узурпатарскі ці антыгуманны.
Сёння можна знайсці мноства публікацый беларускіх навукоўцаў, якія не ўяўляюць ніякай навуковай каштоўнасці, выконваючы выключна прапагандысцкія задачы. Адначасова з гэтым сотні выкладчыкаў страцілі працу з-за дэмакратычных поглядаў. Кваліфікаваныя навукоўцы вымушаныя былі пакінуць краіну. Шмат хто быў асуджаны, адбыў ці працягваюць адбываць незаконна прызначаныя ім тэрміны: сацыёлаг Юры Бубноў, біёлаг Алег Давыдзенка, сацыёлаг Таццяна Вадалажская, лінгвіст Наталля Дуліна, лінгвіст Наталля Жлоба, палітолаг Валерыя Касцюгова, палітолаг Таццяна Кузіна, філосаф Уладзімір Мацкевіч – гэты спіс далёка не поўны.
Беларуская навука сапраўды знаходзіцца ў глыбокім крызісе. І першым крокам для яго пераадолення павінна стаць вызваленне ўсіх навукоўцаў і выкладчыкаў, асуджаных па палітычных прычынах».
Цалкам каментар Таццяны Шчытцовай чытайце на сайце па спасылцы ў шапцы профілю.
#ціханоўская #беларусь | Posted on 07/Aug/2024 20:36:36



